Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

30 Врс 2015

Жак Фор: Роля місіі БДІПЧ АБСЕ ў назіранні на прынцыпах прафесіяналізму і непрадузятасці

Жак Фор: Роля місіі БДІПЧ АБСЕ ў назіранні на прынцыпах прафесіяналізму і непрадузятасці

30 верасня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Роля місіі БДІПЧ АБСЕ ў назіранні на прынцыпах прафесіяналізму і непрадузятасці. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ Жак Фор пасля сустрэчы з членамі Гомельскай абласной выбарчай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша роля ў тым, каб ажыццяўляць назіранне, і яно будзе будавацца на прынцыпах прафесіяналізму і непрадузятасці", - сказаў Жак Фор. Кіраўнік місіі дадаў, што сённяшняя размова была вельмі інфарматыўнай і змястоўнай.

У ходзе паўтарагадзіннай сустрэчы члены Гомельскай абласной выбарчай камісіі праінфармавалі кіраўніка і прадстаўнікоў місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ аб выніках асноўных этапаў перадвыбарнай кампаніі, расказалі аб прынцыпах, на аснове якіх у вобласці фарміраваліся выбаркамы. Старшыня камісіі Мікалай Стош адзначыў, што за мінулы час у вобласці не зафіксавана парушэнняў выбарчага заканадаўства, усе звароты, што паступалі, былі аператыўна разгледжаны.

Жак Фор падрабязна распытаў аб трэнінгах у рэгіёне з удзелам членаў выбарчых камісій, у ходзе якіх у выглядзе гульняў мадэлююцца розныя сітуацыі. Цікавіла яго і актыўнасць кандыдатаў у прэзідэнты, іх агітацыйная дзейнасць. Мікалай Стош паведаміў, што найбольш актыўна сустрэчы з выбаршчыкамі праводзяць давераныя асобы кандыдатаў у прэзідэнты - Таццяны Караткевіч, Аляксандра Лукашэнкі, крыху менш актыўна - Сяргея Гайдукевіча. Ён таксама адзначыў недастатковую актыўнасць давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Улаховіча.

Прадстаўнікі місіі БДІПЧ АБСЕ цікавіліся, ці патрэбны спецыяльны дазвол для доступу наглядальнікаў да закрытых участкаў для галасавання, размешчаных у воінскіх часцях і ўстановах аховы здароўя. У абласной камісіі па выбарах запэўнілі, што ў дзень выбараў для міжнародных наглядальнікаў ніякіх праблем з доступам у гэтыя месцы не будзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі