Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

31 Ліп 2015

За вылучэнне Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты ўжо здадзена больш як 100 тыс. подпісаў

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыўная група па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ўжо здала ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі больш як 100 тыс. подпісаў. Аб гэтым у сваім відэазвароце на сайце vybory2015.by паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У краіне прадаўжаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Ініцыятыўныя групы працуюць незалежна і не даюць справаздачу нікому, у тым ліку Цэнтральнай камісіі. Тым не менш, мы маем інфармацыю, што дзве групы ўжо здалі частку падпісных лістоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Я магу сказаць, што больш як 100 тыс. подпісаў ужо здадзена ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і больш як 500 подпісаў здадзена ў падтрымку вылучэння Анатоля Лябедзькі", - расказала Лідзія Ярмошына.

Усяго Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі. Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разы за аднаго прэтэндэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі