Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

21 Врс 2015

Херпфер: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі адпавядае міжнародным стандартам правядзення выбараў

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі адпавядае міжнародным стандартам правядзення выбараў. Такое меркаванне ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" выказаў аўстрыйскі сацыёлаг, доктар палітычных навук Крысціян Херпфер, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбарчы працэс, збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў вельмі міралюбівыя, мы не чуем ніякіх нараканняў ад кандыдатаў у Прэзідэнты і іх каманд. Гэта паспяховая кампанія, якая адпавядае міжнародным стандартам правядзення выбараў. Да гэтага часу няма ніякай незадаволенасці, насілля, незаконных дзеянняў, таму мае ўражанні вельмі пазітыўныя", - адзначыў Крысціян Херпфер.

Таксама ён падкрэсліў, што Беларусь змагла пабудаваць незалежную дзяржаву, якая прымаецца ў ААН, Савеце Еўропы, з'яўляецца паважаным членам міжнароднай супольнасці і дэманструе ўсяму свету моцнае грамадзянскае грамадства, моцны дзяржаўны інстытут. "Беларусь паказвае ўсім, што можна жыць мірна з вялікімі краінамі, не ствараючы складанасцей і праблем", - заявіў Крысціян Херпфер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі