Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Врс 2015

Харстэд: Запрашэнне для АБСЕ і Савета Еўропы назіраць за выбарамі ў Беларусі - добры сігнал

Харстэд: Запрашэнне для АБСЕ і Савета Еўропы назіраць за выбарамі ў Беларусі - добры сігнал

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запрашэнне беларускага боку для АБСЕ і Савета Еўропы назіраць за выбарамі Прэзідэнта Беларусі - гэта добры сігнал, заявіў сёння намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) Кент Харстэд на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктарам Гумінскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Харстэд выказаў удзячнасць беларускаму боку за запрашэнне прыняць удзел у назіранні за выбарамі. "Вельмі добры сігнал, што вы запрасілі нас і Савет Еўропы, прадстаўнікі якога будуць назіраць за выбарамі першы раз за многія гады", - таксама адзначыў ён. Прадстаўнік ПА АБСЕ пазітыўна выказаўся і аб тым факце, што місія АБСЕ запрошана менавіта ў той колькасці, у якой неабходна. У тым ліку як мінімум 40 членаў парламентаў розных краін прымуць удзел у гэтым маніторынгу.

Кент Харстэд дадаў, што ўжо наладжана кааперацыя на пэўным узроўні, што спросціць работу кароткатэрміновых наглядальнікаў. Пры гэтым ён адзначыў, што яшчэ рана рабіць нейкія вывады. Ацэнкі будуць дадзены пасля выбараў.

Як паведамлялася, у Беларусі працуе ўжо доўгатэрміновая місія БДІПЧ АБСЕ, якую ўзначальвае Жак Фор. У гэту місію ўваходзіць больш як 40 чалавек. У кароткатэрміновую групу плануецца ўключыць каля 400 наглядальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі