Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

2 Ліп 2015

Харстэд: Прэзідэнцкія выбары-2015 могуць стварыць новыя ўмовы і магчымасці для Беларусі

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары-2015 могуць стварыць новыя ўмовы і магчымасці для Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) Кент Харстэд на сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, паведамілі БЕЛТА ў ЦВК.

Харстэд: Прэзідэнцкія выбары-2015 могуць стварыць новыя ўмовы і магчымасці для БеларусіУ сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, а таксама член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валянціна Лявоненка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг.

"Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік расказалі аб выбарчай сістэме і выбарчым працэсе ў Беларусі, аб выбарах Прэзідэнта. У ходзе размовы бакі абмеркавалі арганізацыйныя аспекты міжнароднага назірання за выбарамі Прэзідэнта Беларусі і намецілі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння", - паведамілі ў ЦВК.

Харстэд: Прэзідэнцкія выбары-2015 могуць стварыць новыя ўмовы і магчымасці для БеларусіНамеснік старшыні ПА АБСЕ наведвае Беларусь з 30 чэрвеня па 2 ліпеня. У ходзе візіту ўжо прайшлі сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, а таксама з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім, які ўзначальвае дэлегацыю Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ. Адбылася і сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі