Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Выбары ў Беларусі былі празрыстымі і дэмакратычнымі - наглядальнік з КНР

11 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі былі празрыстымі і дэмакратычнымі. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Кітайскай міжнароднай місіі наглядальнікаў, пасол МЗС Кітая Юй Чжэньцы.

Кітайская дэлегацыя наглядальнікаў прыбыла ў Мінск па запрашэнні Цэнтрвыбаркама. У час сустрэчы з гасцямі кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што гэта адзіная місія Кітая як ад асобнай краіны і першая місія наглядальнікаў у Беларусі ад КНР. "Для нас вялікі гонар быць наглядальнікамі ў ходзе важнага палітычнага працэсу ў Беларусі. І хачу адзначыць, што ў нас засталося самае прыемнае ўражанне ад наведвання выбарчых участкаў у Мінску", - падкрэсліў Юй Чжэньцы.

Прадстаўнік кітайскай місіі наглядальнікаў прысутнічаў у ходзе галасавання Аляксандра Лукашэнкі на выбарчым участку нумар 1. Таксама адбыўся дыялог паміж кіраўніком кітайскай місіі і Прэзідэнтам Беларусі. "Дыялог быў кароткі, але ёмісты, мы гаварылі як старыя сябры", - адзначыў дыпламат.

"Мы будзем дакладваць у Пекін аб тым, як прайшлі выбары, і падзелімся сваімі ўражаннямі", - сказаў Юй Чжэньцы. Паводле яго слоў на наступны дзень пасля выбараў місія Кітая выступіць з афіцыйнай заявай аб выніках выбараў.

"У мяне самае добрае стаўленне да Беларусі як да краіны, дзе я правёў каля трох з палавінай гадоў на пасадзе кіраўніка кітайскай дыпмісіі, у мяне застаецца самае добрае стаўленне да Беларусі", - дадаў прадстаўнік КНР. Беларусь - цудоўная краіна, з адкрытымі і дружалюбнымі людзьмі, і вельмі важна, што яна падтрымлівае свайго Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, імкнецца рухацца наперад, рэзюмаваў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі