Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

29 Ліп 2015

Умовы для самастойнага галасавання інвалідаў па зроку неабходна стварыць на кожным участку

29 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Цэнтральная выбарчая камісія рэкамендуе на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання людзей са слабым зрокам і сляпых. Аб гэтым паведаміў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які сёння праводзіць у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час гэтай выбарчай кампаніі мы рэкамендуем на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання сляпых. Будуць выраблены інфармацыйныя матэрыялы шрыфтам Брайля, спецыяльныя трафарэты, куды будзе ўкладацца бюлетэнь і можна будзе яго запоўніць", - растлумачыў сакратар ЦВК.

Разам з тым ён падкрэсліў, што старая норма закона не адмяняецца. "Выбаршчык - інвалід па зроку, любы іншы інвалід, які не можа самастойна запоўніць бюлетэнь, будзе мець магчымасць скарыстацца дапамогай іншага грамадзяніна", - сказаў Мікалай Лазавік.

У Віцебскай вобласці ўтворана 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Акрамя абласной, гэта 21 раённая, адна гарадская ў Наваполацку і тры раённыя ў Віцебску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі