Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

30 Врс 2015

Улаховіч выказаўся за перавод арміі на кантрактную аснову

Улаховіч выказаўся за перавод арміі на кантрактную аснову

30 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч, сустракаючыся сёння ў Гомелі з выбаршчыкамі, выказаўся за перавод арміі на кантрактную аснову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мікалая Улаховіча, цяпер войскі аснашчаюцца сладаным з тэхнічнага пункту гледжання ўзбраеннем, кіраванне якім патрабуе спецыяльных навыкаў і ведаў. У сувязі з гэтым у арміі павінны служыць высокакваліфікаваныя спецыялісты. "Таму я лічу неабходным адмяніць абавязковы прызыў на ваенную службу і пачаць фарміраваць армію на кантрактнай аснове", - сказаў ён.

Другім важным тэзісам па ваеннай тэматыцы, які агучыў кандыдат у прэзідэнты, з'яўляецца недапушчэнне ўдзелу арміі ў ваенных аперацыях за межамі рэспублікі. "Ні ў якім выпадку не трэба ўвязвацца ў чужыя канфлікты. Армія павінна абараняць толькі тэрыторыю сваёй краіны", - сказаў ён. Мікалай Улаховіч негатыўна выказаўся аб закліках некаторых апазіцыйных лідараў да актыўнага ўдзелу беларусаў ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Украіны.

Закранаючы тэму міжнародных адносін, Мікалай Улаховіч высока ацаніў узважаную пазіцыю цяперашняга кіраўніцтва краіны па пабудове адносін як з усходнімі, так і заходнімі суседзямі. Разам з тым ён лічыць, што ў перспектыве Беларусі неабходна пашыраць супрацоўніцтва з краінамі ЕС у эканоміцы і культуры. "Аднак не трэба спадзявацца, што перад намі вельмі шырока адкрыюцца еўрапейскія рынкі. Там вельмі моцная канкурэнцыя, дзейнічае сістэма загараджальных мер і квот на пастаўкі прадукцыі звонку. Таму адначасова трэба наладжваць адносіны з краінамі ў іншых частках свету", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанні аўдыторыі, значную частку якой складала студэнцкая моладзь, Мікалай Улаховіч выказаў сваё стаўленне да дзяржаўнай сімволікі Беларусі, да санкцый, уведзеных некаторымі краінамі адносна рэспублікі, аднаполых шлюбаў, расказаў аб магчымых шляхах пераадолення эканамічнага крызісу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі