Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Улаховіч лічыць заслужанай перамогу Лукашэнкі на выбарах

Улаховіч лічыць заслужанай перамогу Лукашэнкі на выбарах

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-кандыдат на вышэйшую дзяржаўную пасаду Мікалай Улаховіч лічыць заслужанай перамогу Аляксандра Лукашэнкі на выбарах. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Улаховіч адзначыў, што прызнае вынікі выбараў і лічыць, што дзеючы кіраўнік дзяржавы з вялікім адрывам апярэдзіў іншых кандыдатаў заслужана. "Усё ж такі мы добра разумеем, што адзін з патрыётаў - сёння самы галоўны на гэтай сцэне - наш паважаны Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч. Ён чарговы раз даказаў, што не толькі здольны, але і незаменны сёння на нашай беларускай зямлі", - сказаў ён.

"Дзеючы Прэзідэнт з'яўляецца лідарам, ён сапраўдны кіраўнік дзяржавы не адзін год. У яго ёсць новыя задумы і новыя ідэі, якія перамаглі нашы задумы і ідэі", - адзначыў экс-кандыдат.

"Але я спадзяюся, што і мая работа не была бескарыснай", - сказаў ён, дадаўшы, што элементы яго перадвыбарнай праграмы таксама можна прымяніць на карысць краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі