Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

30 Врс 2015

Улаховіч лічыць неабходным унесці змяненні ў кантрактную сістэму найму

Улаховіч лічыць неабходным унесці змяненні ў кантрактную сістэму найму

30 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч лічыць неабходным унесці на заканадаўчым узроўні змяненні ў сістэму кантрактнага найму. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Гомелі ў час сустрэчы з выбаршчыкамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Мікалая Улаховіча, палажэнні цяперашняй кантрактнай сістэмы ў большасці сваёй даюць перавагу наймальніку. "Неабходна ўраўнаваць гэтыя правы. Лічу неабходным замацаваць у кантрактах абавязковы артыкул аб тым, якія матэрыяльныя выдаткі ён панясе, калі звольніць чалавека. І гэта павінна быць такая сума, каб перш чым падпісаць загад аб звальненні, наймальнік падумаў аб тым, што страчвае", - сказаў кандыдат.

У цэлым на сустрэчы была ўдзелена вялікая ўвага тэме працоўных адносін, а таксама стварэнню новых рабочых месц і падрыхтоўцы кадраў. У прыватнасці, Мікалай Улаховіч лічыць, што неабходна на дзяржаўным узроўні праводзіць палітыку павышэння прэстыжнасці рабочых прафесій. "У многіх галінах адчуваецца няхватка кваліфікаваных рабочых кадраў. Прычына ў тым, што рынак працы перанасычаны колькасцю людзей з вышэйшай адукацыяй. Многія з маладых людзей атрымліваюць дыпломы толькі таму, што так хочуць іх бацькі. Хоць яны маглі адбыцца як майстры сваёй справы ў якой-небудзь сферы. Таму неабходна ўзняць планку такога паняцця, як вышэйшая адукацыя. Яе даступнасць не раўназначная татальнай здольнасці маладых людзей да вучобы ва ўніверсітэце", - лічыць кандыдат у прэзідэнты.

У час сустрэчы Мікалай Улаховіч выказаў таксама сваё меркаванне аб вырашэнні жыллёвай праблемы для маладых сем'яў. Ён лічыць, што ў першую чаргу неабходна падумаць аб вяртанні да сістэмы інтэрнатаў. Па-другое, трэба павялічваць будаўніцтва арэнднага жылля. Па-трэцяе, у кантрактнай сістэме найму павінны прысутнічаць абавязацельствы наймальніка ў атрыманні жылля спецыялістам, які запрошаны на работу. "А самае галоўнае, неабходна ўзмацніць кантроль сабекошту ўзводзімага жылля. Перакананы, што пры правільнай арганізацыі працы будаўнічыя арганізацыі маглі б знізіць у разы затраты, а значыць і кошт кватэр", - падкрэсліў Мікалай Улаховіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі