Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

15 Ліп 2015

У ЦВК Беларусі пададзены дакументы аб рэгістрацыі трох груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, паводле апошніх даных, пададзены дакументы аб рэгістрацыі трох ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты. Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Так, 14 ліпеня былі пададзены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі. У якасці кіраўніка групы выступае Міхаіл Орда.

На наступны дзень - 15 ліпеня - у ЦВК паступілі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні Сяргея Калякіна. Кіраўнік яго групы - Валерый Ухналёў. Потым былі пададзены дакументы аб рэгістрацыі групы па вылучэнні Сяргея Гайдукевіча. Кіраўнік групы - Анатоль Хішчанка.

Пытанне аб рэгістрацыі гэтых, а магчыма і іншых груп, дакументы на рэгістрацыю якіх могуць быць пададзены ў бліжэйшы час, плануецца разгледзець на пасяджэнні ЦВК 17 ліпеня. Верагодней за ўсё, на гэтым жа пасяджэнні будзе ўдзелена ўвага і такой тэме, як правядзенне пікетаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Для таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разы за аднаго прэтэндэнта.

Права выбірацца Прэзідэнтам Беларусі маюць беларускія грамадзяне па нараджэнні, не маладзейшыя за 35 гадоў, якія валодаюць выбарчым правам і пастаянна пражываюць у рэспубліцы не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Пры гэтым тыя, хто мае судзімасць, не падлягаюць рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Уваходзіць у склад ініцыятыўнай групы маюць права толькі выбаршчыкі, гэта значыць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, а таксама грамадзяне, якiя ўтрымлiваюцца па прыгаворы суда ў месцах пазбаўлення волі, удзел у выбарах не прымаюць.

Акрамя таго, у складзе групы павінна быць не менш як 100 чалавек. ЦВК адмаўляе ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, калі парушаны палажэнні Выбарчага кодэкса. Права абскарджання адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы належыць таму, хто прэтэндуе стаць кандыдатам. Гэта скарга падаецца ў Вярхоўны суд у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адмове.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі