Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

10 Врс 2015

У ЦВК адбылася жараб'ёўка выступленняў кандыдатаў у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтрвыбаркаме сёння адбылася жараб'ёўка выступленняў кандыдатаў у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам кандыдатам у прэзідэнты Беларусі прадастаўлена магчымасць выступіць на бязвыплатнай аснове на тэлебачанні (у эфіры тэлеканала "Беларусь 1") і радыё (у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё) па два разы. Працягласць кожнага выступлення абмежавана 30 мінутамі.

Па тэлебачанні ўсе выступленні будуць трансліравацца ў 19.30 - найбольш рэйтынгавы час. Першыя выступленні кандыдатаў у прэзідэнты пачнуцца ўжо на наступным тыдні і пройдуць з аўторка па пятніцу - 15, 16, 17 і 18 верасня. Праз тыдзень кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць яшчэ раз - 22, 23, 24 і 25 верасня.

Для выступлення на радыё адводзіцца час раніцай - з 6.10 да 7.10. Першыя выступленні па радыё выйдуць у эфір 23 і 25 верасня. Права на наступныя выступленні кандыдаты ў прэзідэнты могуць рэалізаваць 30 верасня і 2 кастрычніка.

Па выніках жараб'ёўкі Сяргей Гайдукевіч выступіць на тэлебачанні 15 верасня і 25 верасня; на радыё - 23 верасня (6.10 - 6.40) і 30 верасня (6.10 - 6.40).

Таццяна Караткевіч выступіць на тэлебачанні 17 верасня і 24 верасня; на радыё - 25 верасня (6.10 - 6.40) і 2 кастрычніка (6.40 - 7.10).

Аляксандр Лукашэнка (канверт цягнуў яго прадстаўнік Міхаіл Орда) атрымаў час для выступлення на тэлебачанні 16 верасня і 23 верасня; на радыё - 23 верасня (6.40 - 7.10) і 30 верасня (6.40 - 7.10).

Мікалай Улаховіч выступіць на тэлебачанні 18 верасня і 22 верасня. Што датычыцца радыё, гэтаму кандыдату будзе выдзелены час 25 верасня (6.40 - 7.10) і 2 кастрычніка (6.10 - 6.40).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі