Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

9 Врс 2015

У Мінску вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Масавыя мерапрыемствы для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі вызначана праводзіць у любых прыдатных для гэтых мэт месцах на тэрыторыі Мінска, за выключэннем аб'ектаў метрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, падземных пешаходных пераходаў, мастоў і пуцеправодаў, праезнай часткі аўтамабільных дарог; Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа; размешчаных на адлегласці менш як 200 м ад будынкаў рэзідэнцый Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў; размешчаных на адлегласці менш як 50 м ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы, дзіцячых дашкольных устаноў.

Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама за кошт сродкаў, выдзеленых на бягучае ўтрыманне і дэкаратыўна-мастацкае афармленне Мінска, даручана да 10 верасня забяспечыць устаноўку інфармацыйных стэндаў для размяшчэння на іх агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у Прэзідэнты.

Размяшчаць агітацыйныя матэрыялы таксама дазволена на інфармацыйных стэндах жыллёва-эксплуатацыйных арганізацый (у тым ліку на стэндах, размешчаных каля ўваходных груп пад'ездаў жылых дамоў), інтэрнатаў, устаноў аховы здароўя. Размяшчэнне інфармацыі на стэндах іншых арганізацый ажыццяўляецца з дазволу іх кіраўніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі