Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

29 Врс 2015

У Беларусь для маніторынгу выбараў прыедуць 10 старшынь ЦВК краін СНД, Балтыі і Грузіі

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь для маніторынгу выбараў прыедуць 10 старшынь ЦВК краін СНД, Балтыі і Грузіі, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзесяць старшынь цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, Балтыі і Грузіі прыедуць да нас на выбары", - праінфармавала Лідзія Ярмошына.

Яна растлумачыла, што ў Беларусь прыедуць старшыні цэнтрвыбаркамаў Туркменістана, Расіі, Таджыкістана, Грузіі, Малдовы, Літвы, Казахстана, Азербайджана, Латвіі, Арменіі. Акрамя таго, для маніторынгу выбараў прыбудуць член ЦВК Арменіі, член ЦВК Украіны з супрацоўнікам, намеснік старшыні ЦВК Кыргызстана.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што цяпер маніторынгам выбараў займаюцца грамадзяне Беларусі - нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана ўжо 28 тыс. 578. Пры гэтым больш за ўсё прадстаўлена наглядальнікаў ад грамадскіх аб'яднанняў - больш як 19 тыс. Вялікім з'яўляецца прадстаўніцтва ад палітычных партый, дастаткова шмат грамадзян таксама заявіліся шляхам падачы заяў.

Наконт колькасці міжнародных наглядальнікаў Лідзія Ярмошына паведаміла, што іх да гэтага часу акрэдытавана 823. З іх 340 - ад БДІПЧ АБСЕ, 68 - ад ПА АБСЕ. "Па сутнасці, гэта адна арганізацыя, яны зробяць па выніках выбараў адно заключэнне", - заўважыла яна. Выбарчыя органы замежных дзяржаў акрэдытавалі 19 наглядальнікаў, СНД - 379 (з іх 42 - МПА СНД). ПА Савета Еўропы акрэдытавала 9 наглядальнікаў. Таксама прадстаўлена 8 так званых незалежных наглядальнікаў.

За ўвесь час выбарчай кампаніі ў мясцовыя прадстаўнічыя органы і тэрытарыяльныя камісіі паступіла 316 зваротаў, пры гэтым найбольшая колькасць (240) - у ЦВК Беларусі, астатнія - у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы і тэрытарыяльныя камісіі. "Як правіла, усё тое, што паступіла ў мясцовыя выканаўчыя органы - гэта не скаргі, а тыя ж звароты, паведамленні аб правядзенні масавых мерапрыемстваў", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Што датычыцца прадастаўлення закрытых памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі, то па стане на 28 верасня заяўлена такіх 558 мерапрыемстваў. Пры гэтым пададзена 295 зваротаў, праведзена 426 мерапрыемстваў. Пададзена 96 паведамленняў на правядзенне 2 326 масавых мерапрыемстваў на свежым паветры (у асноўным гэта пікеты), а праведзена толькі 184 з іх. "Гэта значыць заяўка не выканана пакуль нават на 10 працэнтаў", - заўважыла старшыня ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі