Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

1 Врс 2015

ЦВК размясціў інфармацыю аб дакладных подпісах у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб устанаўленні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА.

Так, колькасць дакладных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1 753 380. Па выніках праверак колькасць дакладных подпісаў у падтрымку патэнцыяльнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139 877, Віктара Цярэшчанкі - 6 699, Мікалая Улаховіча - 149 819. Таццяна Караткевіч сабрала 105 278 дакладных подпісаў.

Наступным важным этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду - ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды. Цяпер, з 22 жніўня па 5 верасня, ідзе прадстаўленне ў Цэнтральную камісію дакументаў для рэгістрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі