Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Кст 2015

ЦВК Беларусі зацвердзіў вынікі выбараў Прэзідэнта

ЦВК Беларусі зацвердзіў вынікі выбараў Прэзідэнта16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў сёння канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За Сяргея Гайдукевіча прагаласавала 201 945 выбаршчыкаў (3,3 працэнта), Таццяна Караткевіч набрала 271 426 галасоў (4,44 працэнта), Аляксандр Лукашэнка - 5 102 478 галасоў (83,5 працэнта), Мікалай Улаховіч - 102 131 (1,67 працэнта). Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала амаль 386,2 тыс. чалавек (6,3 працэнта), каля 48,8 тыс. бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

"На падставе выкладзенага і ў адпаведнасці з арт. 82 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пастанаўляе: першае - прызнаць, што выбары Прэзідэнта адбыліся, другое - лічыць выбраным на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча", - заявіў сёння сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік пасля аб'яўлення канчатковых вынікаў выбараў.

У спісы выбаршчыкаў было ўнесена 7 008 682 чалавекі. Пры гэтым у дзень выбараў спісы адкарэкціраваны ў бок павелічэння (плюс каля 16,7 тыс. чалавек). У галасаванні прынялі ўдзел амаль 6,1 млн чалавек (87,22 працэнта), у тым ліку ў датэрміновым - больш як 2,5 млн. На ўчасткі ў дзень выбараў прыйшлі больш як 3,1 млн выбаршчыкаў. Па месцы знаходжання (у тым ліку дома) прагаласавалі звыш 436 тыс. чалавек.

Пасля прыняцця рашэння па выніках выбараў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не назвала журналістам дату інаўгурацыі. Яна растлумачыла, што гэтым пытаннем будзе займацца адпаведнае ўпраўленне Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі