Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

17 Ліп 2015

ЦВК Беларусі зарэгістраваў тры ініцыятыўныя групы

ЦВК Беларусі зарэгістраваў тры ініцыятыўныя групы

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ініцыятыўную групу па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі ўвайшлі 10577 чалавек. У групу па вылучэнні Сяргея Калякіна павінна было ўвайсці 1511. Аднак вырашана выключыць 1 чалавека, паколькі гэта асоба без грамадзянства. Дакументы па групе Сяргея Гайдукевіча ўключалі 2484 грамадзяніны, але з яе таксама вырашана выключыць трох чалавек (двое не дасягнулі ўзросту 18 гадоў і адна ўдзельніца мае грамадзянства Расіі).

Як паведамлялася, усяго, паводле апошніх даных, у ЦВК з 14 па 16 ліпеня пададзены дакументы на рэгістрацыю дзесяці ініцыятыўных груп.

Згодна з заканадаўствам ЦВК павінен прымаць такія рашэнні на працягу пяці дзён пасля падачы дакументаў па стварэнні ініцыятыўнай групы. Цэнтральная камісія адмаўляе ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, калі парушаны палажэнні Выбарчага кодэкса. Права абскарджання адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы належыць таму, хто прэтэндуе стаць кандыдатам. Гэта скарга падаецца ў Вярхоўны суд у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адмове.

Права выбірацца Прэзідэнтам Беларусі маюць беларускія грамадзяне па нараджэнні, не маладзейшыя за 35 гадоў, якія валодаюць выбарчым правам і пастаянна пражываюць у рэспубліцы не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Пры гэтым тыя, хто мае судзімасць, не падлягаюць рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Уваходзіць у склад ініцыятыўнай групы маюць права толькі выбаршчыкі, гэта значыць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, а таксама грамадзяне, якiя ўтрымлiваюцца па прыгаворы суда ў месцах пазбаўлення волі, удзел у выбарах не прымаюць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі