Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

30 Врс 2015

Шэсць сацыялагічных структур акрэдытаваны для правядзення апытанняў па выбарах Прэзідэнта Беларусі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць сацыялагічных структур акрэдытаваны для правядзення апытанняў па прэзідэнцкіх выбарах і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, акрэдытацыю атрымалі Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр".

"Толькі гэтыя сацыялагічныя службы маюць права праводзіць сацыялагічныя апытанні, што датычацца выбараў Прэзідэнта Беларусі і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне", - гаворыцца ў паведамленні на сайце ЦВК.

Як адзначыла раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, правядзенне экзітполаў у дзень выбараў - традыцыйная для Беларусі практыка. Пры гэтым Цэнтрвыбаркам не заказвае іх правядзенне і не ўмешваецца ў гэты працэс. "Для гэтага трэба атрымаць адпаведную акрэдытацыю ў камісіі, якая ўтворана пры Савеце Міністраў, працуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Прэтэндэнты на правядзенне экзітполаў павінны абавязкова прадставіць доказы таго, што члены каманды прафесійна валодаюць методыкай правядзення сацыялагічных апытанняў. Тыя, хто праводзіць апытанні, павінны мець адпаведныя бэйджы і дакументы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі