Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

7 Кст 2015

Шарстнёў: Удзел у выбарах - гэта вялікае права грамадзяніна краіны

7 кастрычніка, Расоны /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Удзел у выбарах - гэта вялікае права грамадзяніна краіны. Такое меркаванне выказаў сёння ў Расонах журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Удзел у выбарах - гэта не столькі абавязак, колькі вялікае права грамадзяніна вызначаць будучае сваёй краіны", - падкрэсліў губернатар. Даючы характарыстыку выбарчай кампаніі, Мікалай Шарстнёў адзначыў, што яна адрозніваецца ад папярэдніх большай дасведчанасцю грамадзян. "Цяпер людзі зусім іншыя - больш дасведчаныя, упэўненыя, з цвёрдай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй", - канстатаваў кіраўнік вобласці.

Сам Мікалай Шарстнёў мае намер прагаласаваць 11 кастрычніка, і на гэта ёсць дзве прычыны. Першая - датэрмінова не атрымліваецца з прычыны занятасці, а другая - "хачу паўдзельнічаць у свяце, адчуць эмоцыі і настрой, з якімі людзі прыйдуць на выбары", сказаў кіраўнік рэгіёна, падкрэсліўшы, што для яго важна быць у такі адказны дзень разам з народам.

Сёння ў Расонах з удзелам губернатара было адкрыта пасля рэканструкцыі і капітальнага рамонту інфекцыйнае аддзяленне Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі