Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Жнв 2015

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва мае намер удзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

12 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) выказала жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выказалі жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў наглядальнікі ад ШАС. Ад гэтай арганізацыі таксама, відаць, будзе наглядальная місія", - расказала Лідзія Ярмошына. Яна таксама адзначыла, што да 1 верасня ў краіне чакаецца прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ. Плануецца, што кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ будзе каля 400 чалавек.

Акрамя таго, паводле слоў старшыні ЦВК, ужо акрэдытаваны 33 міжнародныя наглядальнікі ад дзяржаў - удзельніц СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі