Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

9 Кст 2015

Сацыёлагі "Еўразійскага барометра" правядуць экзітпол 11 кастрычніка для тэлеканала "АНТ"

Сацыёлагі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр" правядзе экзітпол на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка па заказе тэлеканала "АНТ". Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар інстытута Крысціян Херпфер у час майстар-класа для студэнтаў факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашых планах 303 выбарчыя ўчасткі. На іх будуць задзейнічаны 909 інтэрв'юераў. На кожным выбарчым участку будуць па тры чалавекі, якія правядуць выбарачнае апытанне 10 тыс. выбаршчыкаў. Мы будзем працаваць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, апытаем усе без выключэння слаі насельніцтва і ўзроставыя катэгорыі", - расказаў Крысціян Херпфер.

Паводле слоў дырэктара інстытута, інтэрв'юерамі ў тым ліку стануць беларускія студэнты. "Мы стварылі цэлую сетку з вопытных прафесараў і акадэмікаў, якія праходзілі падрыхтоўку на базе нашага інстытута. Яны займаліся падрыхтоўкай беларускіх студэнтаў. Акрамя таго, студэнты атрымалі вялікую практыку ў час правядзення так званага палявога апытання", - адзначыў ён.

Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр" праводзіць апытанні ў Беларусі з 1994 года. Ён уяўляе сабой міжнародную некамерцыйную няўрадавую арганізацыю са штаб-кватэрай у Вене (Аўстрыя).

Інстытут складаецца з навукова-даследчых арганізацый і асобных даследчыкаў, якія працуюць у 25 краінах. Асноўная мэта работы сацыёлагаў - маніторынг грамадскай думкі ў кантэксце палітычных, сацыяльных і эканамічных пераўтварэнняў у краінах посткамуністычнай Еўропы і постсавецкай Еўразіі. Геаграфічны мэтавы ахоп уключае ў сябе краіны Усходняй Еўропы (Беларусь, Украіна, Малдова, Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя), Балканы, Расію, Каўказ (Арменія, Азербайджан, Грузія) і Цэнтральную Азію (Казахстан, Кыргызстан).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі