Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

5 Кст 2015

Ротман: Аб'ектыўны вынік экзітполаў магчымы толькі пры выкананні пэўнай працэдуры іх правядзення

Ротман: Аб'ектыўны вынік экзітполаў магчымы толькі пры выкананні пэўнай працэдуры іх правядзення

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ектыўны вынік пры правядзенні экзітполаў у дзень выбараў можна атрымаць толькі пры выкананні інтэрв'юерамі пэўнай працэдуры. Такое меркаванне выказаў дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар сацыялагічных навук, прафесар Давід Ротман у эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"На выхадзе з выбарчых участкаў будуць знаходзіцца прадстаўнікі сацыялагічных службаў. Іх павінна быць тры чалавекі - два інтэрв'юеры і адзін старшы. У кожнага павінен быць бэйдж з пазначэннем арганізацыі, якую ён прадстаўляе. Пры адборы рэспандэнтаў неабходна апытваць не ўсіх запар, а выбіраць людзей згодна з формулай", - сказаў Давід Ротман.

Ён адзначыў, інтэрв'юеры не могуць ні з кім размаўляць на пабочныя тэмы і адказваць на чые-небудзь пытанні. Больш таго, яны не маюць права знаходзіцца ўнутры выбарчага ўчастка: пасля прадстаўлення кіраўніку ўчастковай выбарчай камісіі ў 7.45 ім неабходна будзе выйсці на прыступкі, адлічыць 30-40 крокаў і стаяць там, не бліжэй і не далей.

Дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ падкрэсліў, што акрэдытацыя, якую атрымалі шэсць сацыялагічных структур для правядзення апытанняў па прэзідэнцкіх выбарах і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, перш за ўсё прадугледжвае высокі навуковы ўзровень сацыялагічнай структуры.

Як паведамлялася, акрэдытацыю атрымалі Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр".

Паводле слоў Давіда Ротмана, не менш як тры арганізацыі будуць удзельнічаць непасрэдна ў правядзенні экзітполаў у дзень выбараў. Паводле інфармацыі дырэктара Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ, гэта Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый" і Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр". Тыя, хто праводзіць апытанні, павінны мець адпаведныя бэйджы і дакументы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі