Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

30 Чэр 2015

Рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі павінна завяршыцца не пазней як 15 верасня

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі павінна завяршыцца не пазней як 15 верасня, паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З гэтага моманту (15 верасня. - Заўвага БЕЛТА) пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі", - дадала Лідзія Ярмошына.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў павінна завяршыцца не пазней як 22 ліпеня. Збор подпісаў будзе прадаўжацца з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Таксама не пазней як 22 ліпеня будуць утвораны тэрытарыяльныя выбаркамы, а да 26 жніўня - участковыя. З 22 жніўня па 5 верасня трэба будзе падаць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў. Не пазней як 5 верасня абласныя і Мінская гарадская камісіі падвядуць вынікі збору подпісаў па кожнай кандыдатуры на сваіх тэрыторыях і прадставяць гэтыя вынікі ў Цэнтрвыбаркам.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 10 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі