Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

9 Врс 2015

Пытанні выкарыстання СМІ пры правядзенні выбараў абмеркавалі Мінінфарм і місія БДІПЧ АБСЕ

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта абмеркавалі на сустрэчы кіраўнікі Міністэрства інфармацыі Беларусі і місія па назіраннях за выбарамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Сустрэча адбылася па ініцыятыве місіі па назіраннях за выбарамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека ў Міністэрстве інфармацыі 8 верасня. На ёй абмеркаваны асобныя аспекты дзейнасці наглядальнага савета па кантролі за выкананнем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі.

Як паведамлялася, доўгатэрміновыя наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ пачалі маніторынг у рэгіёнах 2 верасня. Яшчэ раней - 26 жніўня - місія пачала працаваць у Мінску. Яе ўзначальвае французскі дыпламат Жак Фор. Місія ўключае асноўную каманду з 11 экспертаў (з 10 краін), якія працуюць у Мінску, і 36 доўгатэрміновых наглядальнікаў (з 16 краін), якія працуюць па ўсёй краіне. Акрамя таго, БДІПЧ запросіць 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў для маніторынгу выбарчага працэсу ў краіне. Яны будуць сачыць за працэсамі рэгістрацыі кандыдатаў і выбаршчыкаў, агітацыйнымі мерапрыемствамі, работай выбарчай адміністрацыі і адпаведных урадавых органаў, выбарчым заканадаўствам і яго прымяненнем, а таксама вырашэннем звязаных з выбарамі скаргаў. Місія таксама будзе праводзіць маніторынг асвятлення кампаніі СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі