Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

18 Врс 2015

Пуцін: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць на самым высокім узроўні

18 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць на самым высокім узроўні. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што прэзідэнцкія выбары пройдуць на самым высокім узроўні ў поўнай адпаведнасці з беларускімі і міжнароднымі стандартамі.

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія - гэта заўсёды вельмі адказны і няпросты этап у жыцці любой краіны, адзначыў Прэзідэнт Расіі. Яму вядома, што ў Беларусі пачалі ўжо работу маніторынгавыя групы БДІПЧ АБСЕ і СНД, у абедзвюх прысутнічаюць расійскія прадстаўнікі. Уладзімір Пуцін пажадаў беларускаму калегу поспехаў.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што двухбаковыя беларуска-расійскія адносіны развіваюцца вельмі паспяхова. "Ёсць пытанні, якія, безумоўна, патрабуюць нашай асаблівай увагі, дасканалага разгляду, але ў цэлым, хацеў бы адзначыць, што тыя мэты, якія мы перад сабой ставім у ходзе нашага ўзаемадзеяння, дасягаюцца", - сказаў Уладзімір Пуцін.

"Мы ведаем і праблемы, звязаныя з сённяшнімі эканамічнымі пытаннямі і ў свеце, і ў нашых краінах. Разумеем, што адбываецца, ведаем, што трэба зрабіць, не заўсёды ўсё атрымліваецца, гэта зразумела, але мы будзем упэўнена ісці наперад. І не сумняваюся - усе гэтыя складанасці будуць пераадолены", - рэзюмаваў Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі