Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

1 Ліп 2015

Прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў упершыню прыедуць у Беларусь у якасці наглядальнікаў

Прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў упершыню прыедуць у Беларусь у якасці наглядальнікаў

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (Рэспубліка Карэя) упершыню прыедуць у Беларусь у якасці наглядальнікаў на выбары Прэзідэнта, паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўжо два гады з'яўляемся членам Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў, якая базіруецца ў Паўднёвай Карэі. Прадстаўнікі сакратарыята гэтай арганізацыі ўпершыню будуць запрошаны на выбары Прэзідэнта Беларусі", - сказала кіраўнік ЦВК.

"Па сутнасці, у нас кожны шосты ўчастак забяспечаны міжнародным назіраннем", - адзначыла Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на вопыт папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што міжнародныя наглядальнікі - гэта не любы іншаземец, а толькі той, хто быў запрошаны беларускім бокам назіраць за выбарамі. Запрашэнні накіроўваюць Прэзідэнт Беларусі, абедзве палаты парламента, ЦВК і ўрад (праз МЗС). Лідзія Ярмошына адзначыла, што палажэнне аб дзейнасці міжнародных наглядальнікаў будзе абавязкова перакладзена на англійскую мову.

Акрамя таго, за выбарамі могуць назіраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў, а таксама члены Савета Рэспублікі і давераныя асобы кандыдатаў. Як правіла, у маніторынгу за выбарамі ўдзельнічаюць больш як 30 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.

Лідзія Ярмошына дадала, што ўводзіцца працэдура акрэдытацыі наглядальнікаў, якая праводзілася да гэтага толькі на мясцовых выбарах. "У прынцыпе яна праводзілася і раней, толькі называлася па-іншаму", - сказала кіраўнік ЦВК. Пры акрэдытацыі звесткі аб наглядальніку ўносяцца ў спецыяльны журнал ва ўчастковай або тэрытарыяльнай камісіі.

"Гэта простая працэдура цяпер служыць пострахам тым наглядальнікам, якія парушаюць закон. У тым выпадку, калі наглядальнік будзе парушаць закон і перашкаджаць дзейнасці выбарчай камісіі, ён можа быць пазбаўлены акрэдытацыі", - растлумачыла старшыня ЦВК.

"Хачу звярнуць увагу, калегі, што на нашым пасяджэнні прысутнічае ўжо наглядальнік ад грамадскага аб'яднання", - таксама адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна растлумачыла, што на пасяджэннях камісій усіх узроўняў могуць прысутнічаць наглядальнікі ўсіх узроўняў. Пры гэтым на пасяджэнні ЦВК іх могуць накіроўваць кіруючыя органы грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Аднак законам не прадугледжана накіраванне на пасяджэнні ЦВК наглядальнікаў ад працоўных калектываў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі