Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

24 Врс 2015

Прадстаўнікі кандыдатаў з правам дарадчага голасу ўпершыню прысутнічаюць на пасяджэнні ЦВК

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты з правам дарадчага голасу ўпершыню за гэту кампанію прысутнічаюць на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнне з'явіліся прадстаўнік Мікалая Улаховіча - Ілья Улаховіч, прадстаўнік Сяргея Гайдукевіча - Леанід Бабічаў, а таксама ад Таццяны Караткевіч - Ігар Лялькоў.

Акрамя таго, сёння на пасяджэнні ЦВК была прынята пастанова аб тым, якія дакументы неабходны, каб атрымаць бюлетэнь на выбарчым участку і прагаласаваць. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што Цэнтрвыбаркам зыходзіць з таго, што па розных прычынах не ўсе могуць прыйсці на ўчастак з пашпартам. Напрыклад, пашпарт можа быць здадзены ў пасольства для атрымання візы.

Дакументам, які замяняе пашпарт, можа быць вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржслужачага, студэнцкі білет, даведка органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, пенсійнае пасведчанне (калі ў ім ёсць фатаграфія). Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі грамадзянін ужо ўнесены ў спіс выбаршчыкаў, і тое, што ён мае беларускае грамадзянства, не выклікае сумненняў.

Ігар Лялькоў прапанаваў абмежаваць гэты спіс толькі двума дакументамі. Таксама ён спытаў, чаму можна галасаваць менавіта па пасведчанні дзяржслужачага, а не па іншым пасведчанні. Ілья Улаховіч адзначыў, што ў словах Лялькова ёсць рацыянальнае зерне.

Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, растлумачыла, што пасведчанне дзяржслужачага можа быць выкарыстана таму, што ўсе дзяржслужачыя - грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Яна таксама адзначыла, што папярэдняя праверка - гэта і ёсць тая гарантыя, якая не дасць галасаваць людзям, якія не маюць беларускага грамадзянства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі