Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

7 Ліп 2015

Пастаянныя прадстаўнікі СНД абмяркуюць у Мінску 14 ліпеня назначэнне кіраўніка місіі наглядальнікаў на выбары Прэзідэнта Беларусі

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД пройдзе ў Мінску 14 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Выканкаме СНД.

У пасяджэнні прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Плануецца абмеркаваць пытанне аб кіраўніку місіі наглядальнікаў ад СНД на маючых адбыцца 11 кастрычніка выбарах Прэзідэнта Беларусі. Акрамя таго, пастаянным паўнамоцным прадстаўнікам краін Садружнасці будуць прадстаўлены прапановы ў праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, намечанага на 30 кастрычніка ў Душанбэ.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі абмяркуюць дзейнасць Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД, створанага ў 1995 годзе. Цяпер членамі Інфармсавета СНД з'яўляюцца кіраўнікі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Азербайджана ("АзерТАдж"), Арменіі ("Арменпрэс"), Беларусі (БелТА), Казахстана ("Казінфарм"), Кыргызстана ("Кабар"), Малдовы ("Малдпрэс"), Расіі (ТАСС) і Таджыкістана ("Ховар"). Старшыня інфармсавета СНД - генеральны дырэктар Інфармацыйнага тэлеграфнага агенцтва Расіі ТАСС Сяргей Міхайлаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі