Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

8 Кст 2015

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правядзе экзітпол 11 кастрычніка прыкладна каля 100 выбарчых участкаў

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правядзе экзітпол 11 кастрычніка прыкладна каля 100 выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Інстытута сацыялогіі, доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Катляроў.

"Мы плануем ахапіць каля сотні выбарчых участкаў. Нашы інтэрв'юеры будуць працаваць каля іх з 8.00 да 20.00. Як толькі выходзіць першы выбаршчык, які прагаласаваў, мы адразу пытаемся ў яго. Потым робім так званы "крок" - у горадзе апытваем кожнага дзясятага, а ў вёсцы кожнага пятага. Праз дзве гадзіны даныя пачнуць паступаць у штаб. Канчатковыя вынікі будуць вядомы пасля 20.00, паколькі да заканчэння выбараў гэтыя даныя забаронена абнародаваць", - сказаў Ігар Катляроў.

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правядзе экзітпол 11 кастрычніка прыкладна каля 100 выбарчых участкаўПрафесар растлумачыў, што Інстытут сацыялогіі праводзіць экзітпол за ўласныя сродкі і для сябе. "Мы самая вопытная сацыялагічная структура ў краіне, таму ўзялі на сябе гэту адказнасць. Гэта першы наш экзітпол, але штогод праводзім да 15 сацыялагічных даследаванняў рознага маштабу ў інтарэсах як дзяржавы, так і прадпрымальніцкіх структур. Гэта сведчыць аб тым, што даследаванням вераць і нашай работай задаволены", - адзначыў ён.

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правядзе экзітпол 11 кастрычніка прыкладна каля 100 выбарчых участкаўЯк паведаміў Ігар Катляроў, інтэрв'юерамі 11 кастрычніка стануць 100-200 чалавек. "Гэта не супрацоўнікі інстытута, а сацыялагічная сетка - людзі, якіх мы наймаем. Але яны маюць добры практычны вопыт", - падкрэсліў дырэктар інстытута.

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правядзе экзітпол 11 кастрычніка прыкладна каля 100 выбарчых участкаўПраводзіць экзітполы на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка таксама маюць намер Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый" і Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі