Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

27 Ліп 2015

Наглядальнікамі пры ЦВК акрэдытаваны прадстаўнікі Камуністычнай і Ліберальна-дэмакратычнай партый Беларусі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнікамі пры Цэнтрвыбаркаме акрэдытаваны па адным прадстаўніку Камуністычнай і Ліберальна-дэмакратычнай партый Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Як адзначыла Лідзія Ярмошына, за апошнія дні акрэдытацыю атрымаў прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў. Сёння таксама падпісаны дакументы прадстаўніку Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Раней пры Цэнтральнай камісіі таксама былі акрэдытаваны прадстаўнікі РГА "Белая Русь" Сяргей Пігараў, Беларускага хельсінкскага камітэта Дзмітрый Чарных, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Аляксандр Еўдакімчык, Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук.

Згодна з Выбарчым кодэксам вылучаць сваіх наглядальнікаў для акрэдытацыі пры ЦВК могуць афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка. Цяпер у краіне ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў. У гэтай рабоце задзейнічаны восем ініцыятыўных груп.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі