Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

26 Жнв 2015

Наглядальнікі з 16 краін АБСЕ прыбудуць у Мінск 31 жніўня

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнікі з 16 краін АБСЕ прыбудуць у Мінск 31 жніўня, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік наглядальнай місіі БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Жак Фор, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жак Фор адзначыў, што ў Мінск прыбылі ўжо 11 спецыялістаў з 10 краін, якія адносяцца да рэгіёна АБСЕ, і ў наступны панядзелак да іх далучацца яшчэ 36 наглядальнікаў (доўгатэрміновых) з 16 краін. Яны будуць размеркаваны для работы па ўсіх рэгіёнах Беларусі.

"Напярэдадні дня выбараў мы будзем чакаць прыбыцця ў краіну больш вялікай групы наглядальнікаў, кароткатэрміновых, колькасць якіх складзе амаль 400 чалавек", - расказаў Жак Фор.

Паводле яго слоў, дзейнасць місіі будзе таксама ўключаць аб'яднанне намаганняў з наглядальнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У ходзе работы будзе апублікавана адна прамежкавая справаздача, а ў дзень, наступны за днём выбараў, будзе абнародавана заключэнне адносна гэтай электаральнай падзеі. У тым ліку будуць апублікаваны рэкамендацыі наконт таго, якім чынам можна палепшыць якасць выбарчага працэсу ў краіне. "Справаздача будзе прапанавана для разгляду ўладам", - дадаў кіраўнік наглядальнай місіі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі