Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Врс 2015

Наглядальнікі СНД: Практычна ўсе звароты і скаргі адносна выбараў разглядаюцца ў тэрміны

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Практычна ўсе звароты і скаргі, якія датычацца выбараў, разглядаюцца ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам. Аб гэтым гаворыцца ў прамежкавай справаздачы місіі наглядальнікаў ад СНД, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры, якую прыводзяць наглядальнікі СНД, па стане на 15 верасня ў органы пракуратуры паступілі 22 скаргі грамадзян па пытаннях выканання заканадаўства аб выбарах.

"Выяўлены толькі адзін факт парушэння службовымі асобамі ўстаноўленых тэрмінаў разгляду зваротаў аб парушэнні заканадаўства аб выбарах", - гаворыцца ў справаздачы.

Акрамя таго, узбуджана адна крымінальная справа ў адносінах да чалавека, які пашкодзіў інфармацыйны стэнд на пікеце па зборы подпісаў і нанёс цялесныя пашкоджанні члену ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў.

Паводле даных Вярхоўнага суда, на 15 верасня ў суды паступіла 37 скаргаў. Таксама ў Вярхоўны суд паступіла 6 скаргаў на рашэнні Цэнтральнай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Па трох скаргах адмоўлена ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з адсутнасцю ў заяўнікаў права на зварот у суд. Адносна іншых трох скаргаў вынесены рашэнні аб адмове ў задавальненні заяўленых патрабаванняў у сувязі з тым, што колькасны склад ініцыятыўных груп быў менш як 100 чалавек.

У абласныя і раённыя суды паступіла 12 скаргаў на рашэнні органаў па фарміраванні тэрытарыяльных камісій па выбарах. У раённыя суды паступіла 19 такіх скаргаў.

Таксама ЦВК паведаміла, што з 30 чэрвеня па 1 верасня 2015 года ў гэту камісію паступілі 133 звароты. У тэрытарыяльныя выбаркамы па стане на 1 верасня паступіла 38 зваротаў грамадзян.

"Са зваротаў па пытаннях выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіяй разгледжана па сутнасці абсалютная большасць зваротаў", - гаворыцца ў справаздачы.

Пры гэтым 6 скаргаў на дзеянні ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў перададзены ў адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі для праверкі абставін і ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства пры зборы подпісаў.

"Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад Садружнасці, наведваючы тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі, адзначаюць прафесіяналізм членаў камісій, правільнае афармленне дакументацыі, а таксама прадастаўленне членам місіі ўсіх неабходных дакументаў, якія датычацца выбарчага працэсу", - сказана ў дакуменце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі