Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

На закрытых участках 89 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі за Лукашэнку - ЦВК

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На закрытых участках 89 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі за дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Аб гэтым паведаміла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

"Мы ўжо маем інфармацыю аб тым, як прагаласавалі так званыя закрытыя ўчасткі, якія размясціліся ў бальніцах і воінскіх часцях. Нягледзячы на тое, што ў спісы на гэтых участках унесена менш за 1 працэнт выбаршчыкаў нашай краіны, гэтыя даныя даюць карціну тэндэнцыі. У адпаведнасці са звесткамі, атрыманымі ЦВК, 89 працэнтаў прагаласавалі за Аляксандра Лукашэнку. На другім месцы - "супраць усіх", на трэцім - Таццяна Караткевіч", - сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, вынікі выбарчай кампаніі плануецца падвесці да гадзіны ночы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі