Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

2 Ліп 2015

МЗС Беларусі накіравала запрашэнні міжнародным наглядальнікам

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі пасля прыняцця парламентам рашэння аб даце правядзення прэзідэнцкіх выбараў накіравала запрашэнні міжнародным наглядальнікам для ажыццяўлення назірання за выбарамі. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку было даложана 2 ліпеня на нарадзе па палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту даложана аб выніках удзелу беларускага боку ў шэрагу мерапрыемстваў міжнароднага характару, аб сітуацыі, што складваецца вакол Беларусі, аб актуальных падыходах краіны да шэрага пытанняў міжнароднага парадку дня, а таксама аб стане і перспектывах адносін з вядучымі геапалітычнымі дзяржавамі і іншымі партнёрамі Беларусі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням дыверсіфікацыі гандлёва-эканамічных адносін. Прэзідэнт выказаў вялікае незадавальненне тым, што рост тавараабароту назіраецца толькі з асобнымі краінамі і запатрабаваў актыўней працаваць на іншых рынках. Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным узмацніць патрабаванне з адпаведных службовых асоб, адказных за развіццё супрацоўніцтва з асобнымі краінамі і рэгіёнамі.

Прэзідэнту таксама даложана інфармацыя аб сітуацыі ў рэгіёнах Беларусі, на асобных прадпрыемствах, аб настроях у працоўных калектывах. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў не дапускаць ні ў якім разе расхлябанасці і самазаспакоенасці на месцах і звярнуў увагу ўрада і ўсёй вертыкалі ўлады на неабходнасць безумоўнага выканання ўсіх яго даручэнняў эканамічнага характару.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі