Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Врс 2015

Місія СНД: Кандыдатам у прэзідэнты створаны аднолькавыя ўмовы для агітацыі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатам у прэзідэнты створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі і забяспечана права выступлення ў сродках масавай інфармацыі. Аб гэтым заяўляецца ў прамежкавай справаздачы місіі наглядальнікаў ад СНД, паведамляе БЕЛТА.

"У цэлым, на думку місіі, агітацыйны перыяд пачаўся і праходзіць з выкананнем заканадаўства, кандыдатам у прэзідэнты створаны аднолькавыя ўмовы для прадстаўлення сваіх праграм і сустрэч з выбаршчыкамі", - гаворыцца ў дакуменце.

Наглядальнікі канстатуюць, што згодна з адной з пастаноў ЦВК кандыдаты маюць права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў цэнтральных і абласных газетах.

Акрамя таго, кандыдатам прадастаўлена магчымасць на бясплатнай аснове двойчы выступіць (не больш як 30 хвілін кожнае выступленне) на тэлеканале "Беларусь 1" і ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

"Чарговасць выступлення кандыдатаў у прэзідэнты была вызначана шляхам жараб'ёўкі", - адзначана ў справаздачы.

Таксама, калі кандыдатам у прэзідэнты спатрэбіцца дадатковы час, яны маюць права за кошт сродкаў уласных выбарчых фондаў набыць эфірны час, а таксама друкаваную плошчу ў сродках масавай інфармацыі для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.

На тэлебачанні выдзелены і час для правядзення дэбатаў.

На перыяд агітацыйнай кампаніі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з адпаведнымі выбарчымі камісіямі вызначылі месцы, дзе кандыдаты могуць праводзіць масавыя мерапрыемствы.

"Выбарчая кампанія шырока асвятляецца ў друкаваных СМІ, сацыяльных сетках і на розных інтэрнэт-парталах. У населеных пунктах рэспублікі паўсюдна размешчаны інфармацыйныя плакаты з датай выбараў, інфармацыйныя пілоны", - сказана ў справаздачы.

У Мінску жа для інфармавання выбаршчыкаў аб выбарах выкарыстоўваюцца электронныя табло на прыпынках грамадскага транспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі