Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

15 Кст 2015

Мясніковіч: Перамога Лукашэнкі на выбарах - яскравае сведчанне даверу народа да Прэзідэнта і яго курсу

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка 2015 года - яскравае сведчанне высокага даверу народа да Прэзідэнта і праводзімага ім сацыяльна-эканамічнага і палітычнага курсу. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні дзясятай сесіі Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч ад Савета Рэспублікі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі і пажадаў яму далейшых поспехаў на карысць краіны, здароўя і дабрабыту.

"Уладзе ў цэлым, а значыць і нам з вамі, пастаўлена адказная задача - апраўдаць высокі давер народа, які быў прадэманстраваны чарговы раз на выбарах Прэзідэнта. Сёння кожны з вас павінен крытычна ацаніць узровень сваёй парламенцкай работы, намеціць для сябе і рэалізаваць сістэму мер па развіцці эканомікі і вырашэнні сацыяльных і палітычных задач", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, работа на месцах можа быць больш эфектыўнай, Савету Рэспублікі трэба садзейнічаць больш паспяховай рабоце прадпрыемстваў і мясцовых Саветаў дэпутатаў, вырашаць праблемы простых людзей канструктыўна з улікам заканадаўства і мясцовых асаблівасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі