Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

13 Кст 2015

Мядзведзеў: Пераканаўчая перамога Лукашэнкі на выбарах пацвярджае шырокую падтрымку праводзімага ў краіне курсу

Мядзведзеў: Пераканаўчая перамога Лукашэнкі на выбарах пацвярджае шырокую падтрымку праводзімага ў краіне курсу

13 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пераканаўчая перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Прэзідэнта Беларусі пацвярджае шырокую падтрымку праводзімага ў краіне курсу. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у віншавальнай тэлеграме ў сувязі з выбраннем Аляксандра Лукашэнкі на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада РФ.

"Ваша пераканаўчая перамога пацвярджае шырокую падтрымку праводзімага вамі курсу на павышэнне дабрабыту беларускіх грамадзян і актыўны ўдзел рэспублікі ў еўразійскіх інтэграцыйных працэсах, - гаворыцца, у прыватнасці, у пасланні. - У Расіі высока цэняць ваш асабісты ўклад ва ўмацаванне адносін дружбы, добрасуседства і саюзніцтва, што звязваюць нашы краіны".

Дзмітрый Мядзведзеў выказаў перакананне, што далейшае паглыбленне ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе ў поўнай меры адпавядае інтарэсам Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі