Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

17 Ліп 2015

Макей заклікаў паслоў спакойна і дастойна правесці сваю частку работы на ўсіх этапах выбарчай кампаніі ў Беларусі

17 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі заклікаў іх спакойна і дастойна правесці сваю частку работы на ўсіх этапах выбарчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што гэты год асаблівы, з прычыны таго што ў краіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. "Таму і адказнасць за захаванне курсу на стабільнае і паступальнае развіццё нашай дзяржавы на нас асаблівая, - падкрэсліў міністр. - Мы павінны спакойна і дастойна правесці сваю частку работы на ўсіх этапах выбарчай кампаніі".

У той жа час кіраўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу, што выбарчая кампанія не адзіны арыенцір у рабоце дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў. "Мы павінны дастойна выконваць функцыянальныя абавязкі, якія на нас ускладзены, у любой сітуацыі і ў любы час", - адзначыў ён.

На нарадзе ў МЗС будуць падведзены вынікі штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, які пачаўся 8 ліпеня. Удзельнікам трэба будзе даць ацэнку эфектыўнасці работы на эканамічным напрамку, вызначыць, паводле слоў міністра, "дзе ўзніклі аб'ектыўныя праблемы, а дзе размова ідзе аб элементарных недапрацоўках".

Сярод тэм, якія абмяркоўваліся на семінары, актуальныя пытанні эканамічнай палітыкі краіны, асаблівасці экспарту адукацыйных паслуг, роля і месца Беларусі ў сучаснай геапалітычнай прасторы. У час штогадовай вучобы паслы мелі магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам буйных прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі