Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

17 Жнв 2015

Макей: Ніхто не ставіць Беларусі ўмоў, звязаных з правядзеннем выбараў

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніхто не ставіць Беларусі ўмоў, звязаных з правядзеннем выбараў. Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

Гаворачы аб ацэнцы маючых адбыцца выбараў з боку заходніх партнёраў, Уладзімір Макей падкрэсліў, што ніхто не ставіць Беларусі ўмоў, звязаных з правядзеннем выбараў, і ніхто не мае права іх ставіць. "Мы - суверэнная краіна і праводзім выбары ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нашымі міжнароднымі абавязацельствамі. І я ўпэўнены, што выбары пройдуць транспарэнтна і адкрыта, праблем, звязаных з іх правядзеннем, у нас не будзе", - падкрэсліў ён.

"Мы зацікаўлены, каб адносіны Беларусі і ЕС як мага хутчэй нармалізаваліся. Мы чакаем, што гэта рана ці позна адбудзецца. І гэта пойдзе на карысць і рэгіёну, і краіне, і нашым партнёрам", - канстатаваў міністр замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі