Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Лукашэнка прапануе выпрацаваць міжнародныя стандарты правядзення выбараў

Лукашэнка прапануе выпрацаваць міжнародныя стандарты правядзення выбараў

11 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе выпрацаваць міжнародныя стандарты правядзення выбараў. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку нумар 1, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Калі мы хочам з вамі адпавядаць нейкім стандартам, давайце раз і назаўсёды, будзе гэта ў рамках ААН, што мы прапаноўвалі разам з Расіяй, ці гэта ў рамках АБСЕ, тое, што мы прапануем ад імя СНД і ЕАЭС, выпрацуем гэтыя стандарты. І калі мы іх прымем і падпішамся пад імі, мы свята будзем іх выконваць".

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў: "Калі нам замежныя госці, наглядальнікі і проста летуценнікі падказваюць нешта талковае, і мы бачым, што гэта наша перспектыва, мы неадкладна бяром на ўзбраенне. І такіх было нямала ў працэсе выбараў, ці гэта парламенцкія, ці гэта прэзідэнцкія. Таму калі мы гаворым аб стандартах, то стандарты пакуль не выпрацаваны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі