Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Ліс 2015

Лукашэнка: Народ Беларусі на выбарах зноў прадэманстраваў свету высокую палітычную культуру

Лукашэнка: Народ Беларусі на выбарах зноў прадэманстраваў свету высокую палітычную культуру

6 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларускі народ на праведзеных выбарах зноў прадэманстраваў свету высокую палітычную культуру. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго перапаўняе пачуццё гонару за з'яднанае грамадства, за мільёны землякоў - грамадзян свабоднай Беларусі. "У час праведзенай кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы наш народ чарговы раз прадэманстраваў усяму свету высокую палітычную культуру, адзінства перад тварам знешніх выклікаў і незалежнасць поглядаў. Нас не раз'ядналі ў мінулым, не ўдалося гэта цяпер і, я абсалютна ўпэўнены, ніколі не ўдасца зрабіць у будучым", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што "шматлікія наглядальнікі, і нашы, і замежныя, маглі пераканацца ў тым, што ўся выбарная кампанія прайшла спакойна, адкрыта, у строгай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам". Усім кандыдатам былі прадастаўлены шырокія магчымасці для агітацыі.

Аляксандр Лукашэнка ад усяго сэрца падзякаваў суайчыннікам, усім тым, хто падтрымаў яго кандыдатуру. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта не асабісты поспех, а агульнанацыянальная перамога. "Гэта перамога беларускага народа. Падкрэсліваю, без усялякай ліслівасці: упершыню за ўсе перадвыбарныя кампаніі гэта была кампанія, назіраючы за якой, і я, і ўсе вы ганарыліся самі сабой і ганарыліся нашым народам, - сказаў Прэзідэнт. - Народ спакойна, ціха, адкрыта прыйшоў і паказаў, хто гаспадар у гэтым доме. У гэтым велізарная заслуга беларускага народа. І я ганаруся служыць гэтаму народу".

"У няпросты гістарычны момант народ прадэманстраваў з'яднанасць, масава прыняўшы ўдзел у выбарах. Сваімі галасамі людзі выказалі прыхільнасць да той унутранай і знешняй палітыкі, якую мы праводзім вось ужо больш як два дзясяткі гадоў", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што гэта палітыка не дасталася ў спадчыну. "Тады былі зусім іншыя выклікі, мы жылі ў вялікай краіне, якая магла дыктаваць усяму свету ўмовы існавання і ўраўнаважваць гэты свет. Сёння іншыя выклікі, і нам часам адным даводзілася фарміраваць гэту ўнутраную і знешнюю палітыку, дзесьці спатыкаючыся, дзесьці натыкаючыся на перашкоды, але мы не хлусілі, мы ніколі нікога не падманвалі. Мы ішлі сваім шляхам, і гэты шлях паказаў правільнасць нашых дзеянняў. Значыць, нашы намаганні не дарэмныя. Нам сапраўды ёсць што адстойваць сёння і чым ганарыцца", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі