Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

21 Врс 2015

Лебедзеў: Cпакойнае правядзенне выбарчай кампаніі ў Беларусі сведчыць аб стабільнасці ў грамадстве

Лебедзеў: Cпакойнае правядзенне выбарчай кампаніі ў Беларусі сведчыць аб стабільнасці ў грамадстве

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спакойнае правядзенне выбарчай кампаніі ў Беларусі сведчыць аб стабільнасці ў грамадстве. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргей Лебедзеў пасля азнаямлення з работай Лагойскай раённай камісіі па выбарах кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Меркаванні аб тым, што выбары ў Беларусі праходзяць сумна, неабгрунтаваны. Яны праходзяць спакойна. А спакойнае правядзенне выбараў сведчыць аб стабільнасці ў грамадстве. Добра, што няма нейкіх сутычак або проціборстваў", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Кіраўнік місіі адзначыў, што забяспечана і альтэрнатыўнасць выбараў. "Я ўважліва сачу за выбарчай кампаніяй. Мне спадабаўся спакойны тон выступленняў кандыдатаў, іх узважаныя заявы. Гэты канструктыўны падыход сведчыць аб высокім арганізацыйным узроўні і іх асабістай адказнасці за мір і стабільнасць у Беларусі", - лічыць ён.

Сяргей Лебедзеў дадаў, што ў склад місіі ад СНД ужо ўвайшлі амаль 260 наглядальнікаў з дзевяці дзяржаў. Да выбараў іх колькасць наблізіцца да чатырохсот.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі