Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

9 Врс 2015

Лазавік: Сустрэча кіраўніцтва ЦВК з наглядальнікамі ПАСЕ была размовай зацікаўленых людзей

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча папярэдняй місіі ПАСЕ са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай і сакратаром гэтай камісіі Мікалаем Лазавіком адбылася сёння ў ЦВК, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама.

Мікалай Лазавік лічыць, што сустрэча кіраўніцтва ЦВК з наглядальнікамі ПАСЕ была размовай зацікаўленых людзей.

"У мяне асабіста склалася меркаванне, што гэта сустрэча мела не дзяжурны, пратакольны характар, а сапраўды зацікаўлена-дзелавы. Нашы госці цікавіліся структурай Цэнтральнай выбарчай камісіі, яе статусам. Іх цікавілі пытанні паўнамоцтваў ЦВК", - расказаў Мікалай Лазавік. Таксама наглядальнікі пыталі аб тым, якія арганізацыйныя і юрыдычныя магчымасці мае камісія для забеспячэння законнасці выбарчага працэсу. "Асабліва ставілася пытанне аб забеспячэнні аднолькавых правоў усіх удзельнікаў выбарчага працэсу", - дадаў Мікалай Лазавік.

Кіраўнік ЦВК азнаёміла дэлегацыю з тым, як праходзіць бягучая кампанія, з асноўнымі палажэннямі выбарчага заканадаўства. "А ўжо ў канкрэтызуючых пытаннях госці ўдакладнілі працэдуру вылучэння кандыдатаў, працэдуру збору і праверкі подпісаў", - сказаў сакратар Цэнтрвыбаркама. Акрамя таго, прадстаўнікі ПАСЕ цікавіліся тым, наколькі поўную інфармацыю аб выбарах атрымлівае насельніцтва, з якіх крыніц, якія спосабы данясення інфармацыі аб выбарах у цэлым выкарыстоўваюцца ў краіне.

Было зададзена пытанне і наконт новаўвядзенняў гэтай кампаніі. Гэта датычылася момантаў не толькі заканадаўчага, але і чыста тэхнічнага характару: напрыклад, прымянення празрыстых урнаў. Размова ішла аб асаблівасцях галасавання за межамі Беларусі.

Таксама наглядальнікі дэталёва вывучылі і саму працэдуру галасавання. У тым ліку размова ішла аб спісах выбаршчыкаў, механізмах прадухілення двайнога галасавання.

Як паведамлялася, папярэднюю місію ПАСЕ ўзначаліў турэцкі дэпутат Рэха Дэнемеч. У яе таксама ўвайшлі: дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні (Італія), Ёнас Гунарсан (Швецыя), Андрэй Хунка (Германія), прадстаўнікі сакратарыята ПАСЕ, у тым ліку Соня Сіртары-Мільнер - кіраўнік офіса генеральнага сакратара ПАСЕ. Папярэдняя місія, як чакаецца, завершыць сваю работу 9 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі