Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

10 Врс 2015

Лазавік: Працэдуру збору подпісаў неабходна зрабіць больш ліберальнай

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэдуру збору подпісаў у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты неабходна зрабіць больш ліберальнай. Такое меркаванне выказаў 10 верасня сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам, напэўна, трэба думаць аб тым, як зрабіць працэдуру збору подпісаў яшчэ больш ліберальнай, яшчэ больш свабоднай, каб патэнцыяльныя кандыдаты мелі больш рэальную магчымасць сабраць неабходную колькасць подпісаў", - адзначыў Мікалай Лазавік.

"Пакуль яшчэ ў нас ёсць некаторыя заканадаўчыя перашкоды, якія пажадана было б зняць", - дадаў ён.

10 верасня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркам плануе зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты, якія прадоўжаць удзел у выбарчай кампаніі. Перад гэтым заслухаюцца даклады па абласцях адносна праверкі подпісаў, якія раней былі здадзены ініцыятыўнымі групамі па рэгіёнах Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі