Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

27 Ліп 2015

Лазавік: Міжнародным місіям створаны ўсе ўмовы для назірання за выбарчым працэсам у Беларусі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародным місіям створаны ўсе ўмовы для назірання за выбарчым працэсам у Беларусі. Аб гэтым заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ 26 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

"Лічу, ніводная місія не можа прад'явіць прэтэнзіі да арганізатараў, што ў іх былі нейкія цяжкасці з назіраннем. Мы ўнеслі папраўку ў закон, што наглядальнік павінен бачыць, як адбываецца падлік галасоў, павінна быць створана агляднасць. Гэта патрабаванне закона", - сказаў ён.

Разам з тым, абапіраючыся на вопыт мінулых гадоў, сакратар Цэнтрвыбаркама адзначыў, што не заўсёды аб'ектыўныя ацэнкі кладуцца ў аснову падагульняючага заключэння наглядальнікаў: "Часам наглядальнікі заяўляюць, што прэтэнзій няма наконт выбарчага працэсу, ёсць асобныя заўвагі. Але калі рыхтуецца падагульняючае заключэнне, штабная група асобныя заўвагі ператварае ў вялікія недахопы".

Мікалай Лазавік выказаў меркаванне, што на маючых адбыцца выбарах кіраўніка дзяржавы будзе значная колькасць міжнародных наглядальнікаў, вялікая група БДІПЧ/АБСЕ. Ён таксама адзначыў, што традыцыйна актыўна працуюць мясцовыя наглядальнікі, гэта амаль 30-40 тыс. чалавек.

Сакратар камісіі адзначыў, што часам гучаць крытычныя заўвагі з боку апазіцыі, што ў складзе тэрытарыяльных камісій недастатковы працэнт удзелу іх прадстаўнікоў. Напрыклад, у Гродне ў склад абласной камісіі не ўключаны прадстаўнікі апазіцыі, хоць прапаноўваліся 3 кандыдаты. "Ва ўсіх трох прапанаваных кандыдатур былі сур'ёзныя складанасці з законам. У мяне часам ствараецца ўражанне, што некаторыя палітыкі спецыяльна прапаноўваюць такіх кандыдатаў, якіх нельга ўключыць у камісію. Наўмысна, каб іх не зарэгістравалі і каб у іх была магчымасць сказаць потым: мы прапаноўвалі, а нас не бяруць", - сказаў Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, такое меркаванне склалася, паколькі тэндэнцыя праглядаецца на працягу шэрага выбарчых кампаній. "Патрабаванне ў гэтым выпадку адно: людзей у складзе камісіі павінны паважаць выбаршчыкі. А якая можа быць павага ў выбаршчыкаў да чалавека, калі ён судзімы?" - сказаў сакратар Цэнтрвыбаркама.

Мікалай Лазавік таксама падкрэсліў, што ў часткі прэтэндэнтаў ёсць жаданне заявіць пра сябе, засяродзіць увагу на сваіх асобасных праблемах, можа, проста папіярыцца. "Калі ініцыятыўная група складае 100-120 чалавек, магу адназначна сказаць, што 100 тыс. подпісаў яна не збярэ. Я лічу, што самі прэтэндэнты ведаюць, што гэты бар'ер не змогуць пераадолець і, напэўна, у іх няма вельмі вялікіх амбіцый балаціравацца на пасаду Прэзідэнта", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі