Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

8 Кст 2015

Лазавік: Асобныя нацыянальныя наглядальнікі спрабуюць справакаваць канфлікты на выбарчых участках

Лазавік: Асобныя нацыянальныя наглядальнікі спрабуюць справакаваць канфлікты на выбарчых участках

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асобныя нацыянальныя наглядальнікі на прэзідэнцкіх выбарах спрабуюць наўмысна справакаваць канфлікты на выбарчых участках, паведаміў сёння журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік. Ён прагаласаваў датэрмінова на выбарчым участку нумар 65 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Лазавік са шкадаваннем адзначыў, што не на ўсіх выбарчых участках, дзе ідзе датэрміновае галасаванне, нацыянальныя наглядальнікі знаходзяць агульную мову з членамі ўчастковых камісій. Канфліктныя сітуацыі ўзнікалі і ў Мінску, і ў рэгіёнах. "Не сакрэт, што ў нас у рэспубліцы некаторыя палітычныя арганізацыі першапачаткова паставілі сабе мэту даказаць, што выбары ў Беларусі недэмакратычныя, што няма свабоды і наогул няма выбараў. І, зразумела, наглядальнікі ад гэтых арганізацый не выконваюць тых функцый, якія нам хацелася б, каб яны выконвалі, - выяўлялі недахопы і дапамагалі іх устараняць. Яны наадварот нават, калі недахопаў няма, стараюцца неяк справакаваць канфлікт на выбарчым участку. Калі такога наглядальніка выдаляюць з выбарчага ўчастка, можна сказаць, што ён сваёй мэты дасягнуў - справакаваў канфлікт і апавясціў аб ім", - лічыць сакратар ЦВК.

Сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік прагаласаваў датэрмінова на выбарчым участку нумар 65 у МінскуПаводле яго слоў, за час датэрміновага галасавання ўжо былі зафіксаваны факты пазбаўлення наглядальнікаў акрэдытацыі. Мікалай Лазавік удакладніў, што размова ідзе аб адзінкавых выпадках, калі наглядальнікі спрабавалі патрабаваць ад членаў камісій тое, што выходзіць за рамкі іх паўнамоцтваў, і атрымлівалі адмову.

"З замежнымі наглядальнікамі ў нас больш дыпламатычныя адносіны, яны, як правіла, за рамкі сваіх паўнамоцтваў не выходзяць", - дадаў сакратар Цэнтрвыбаркама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі