Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Лазавік адзначае высокую актыўнасць беларускіх выбаршчыкаў у час датэрміновага галасавання

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік у эфіры канала "Беларусь 1" адзначыў высокую актыўнасць беларускіх выбаршчыкаў у час датэрміновага галасавання, паведамляе БЕЛТА.

"Датэрмінова прагаласавалі 36 працэнтаў выбаршчыкаў. Гэта сведчыць аб высокай актыўнасці нашых выбаршчыкаў", - сказаў Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, у гэтым вялікую ролю адыгралі многія фактары, у тым ліку добрая работа арганізатараў выбараў, актыўнасць саміх кандыдатаў, якія агітавалі за сваё выбранне, сустракаліся з выбаршчыкамі і заклікалі іх прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Сакратар Цэнтрвыбаркама таксама падзякаваў сродкам масавай інфармацыі, якія штодзень інфармавалі аб ходзе выбарчай кампаніі, а таксама заклікалі выбаршчыкаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Удзел у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі прынялі 36,05 працэнта грамадзян. Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова ў Віцебскай вобласці (39,49 працэнта), менш за ўсё - у Мінску (29,49 працэнта). За межамі Беларусі прагаласавалі 30,25 працэнта выбаршчыкаў.

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта стартавала 6 кастрычніка і завяршылася 10 кастрычніка. У асноўны дзень выбараў, 11 кастрычніка, участкі для галасавання ўжо адкрыліся па ўсёй краіне і будуць працаваць да 20.00. За межамі рэспублікі работа выбарчых участкаў арганізавана з 8.00 да 20.00 па мясцовым часе.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі