Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

25 Жнв 2015

Кіраўніком місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ стаў французскі дыпламат Жак Фор

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніком місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ назначаны французскі дыпламат Жак Фор, паведамілі БЕЛТА ў БДІПЧ АБСЕ.

Раней Жак Фор займаў такія пасады, як пасол Францыі ва Украіне, сустаршыня Мінскай групы АБСЕ (па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту). Плануецца, што Жак Фор сустрэнецца з беларускімі журналістамі 26 жніўня ў Мінску. На гэты дзень запланавана і сустрэча са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

У Беларусі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі чакаецца прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ і яшчэ каля 400 кароткатэрміновых. Акрамя таго, у доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта будуць удзельнічаць больш як 40 наглядальнікаў ад краін Садружнасці. Увогуле ў склад місіі СНД увойдуць каля 400 наглядальнікаў, у тым ліку прадстаўнікі МПА СНД, дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Дзярждумы РФ, прадстаўнікі Савета Федэрацыі Расіі, а таксама краін Садружнасці. Пажаданне ўдзельнічаць у маніторынгу выказала і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі