Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

29 Врс 2015

Кіраўнік ЦВК Расіі: Ад прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі чакаю, як заўсёды, добрай арганізацыі

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў ад маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі чакае добрай арганізацыі. Аб гэтым ён заявіў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА.

"Чакаю, як заўсёды, добрай арганізацыі і, вядома ж, высокай яўкі выбаршчыкаў", - сказаў кіраўнік расійскага Цэнтрвыбаркама.

Ён паведаміў, што па запрашэнні ЦВК Беларусі прыме ўдзел у назіранні за выбарамі. На гэты раз ён прыедзе назіраць за ходам галасавання не толькі ў дзень выбараў, але і напярэдадні. Уладзімір Чураў расказаў, што ён збіраецца наведаць выбарчыя ўчасткі ў Ашмянах, Смаргоні, Мядзеле, Маладзечне, Мінску і, магчыма, Бабруйску. "У гэтых гарадах я азнаёмлюся з работай тэрытарыяльных камісій", - сказаў Уладзімір Чураў.

"Думаю, што паездка будзе цікавай", - лічыць кіраўнік ЦВК Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі