Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

20 Ліп 2015

Колькасць акрэдытаваных пры ЦВК Беларусі наглядальнікаў павялічылася да чатырох

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытаваны чацвёрты наглядальнік. Гэта вынікае з матэрыялаў, апублікаваных на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

На пасяджэнні ЦВК 17 ліпеня прысутнічалі наглядальнікі ад "Белай Русі" (Сяргей Пігараў), Беларускага хельсінкскага камітэта (Дзмітрый Чарных) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (Эдуард Нарышкін). Зыходзячы з матэрыялаў сайта Цэнтрвыбаркама, цяпер у лік наглядальнікаў увайшоў таксама прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Аляксандр Еўдакімчык.

Выбары Прэзідэнта Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка 2015 года. Калі спатрэбіцца другі тур галасавання, то ён пройдзе не пазней за 25 кастрычніка. Бліжэйшы важны этап выбарчай кампаніі - збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Ён пройдзе з 23 ліпеня па 21 жніўня ўключна. На гэты момант ЦВК зарэгістраваў тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча. На пасяджэнні Цэнтрвыбаркама 20 ліпеня плануецца прыняць рашэнні аб рэгістрацыі або нерэгістрацыі іншых груп. Усяго ў ЦВК паступіла 14 заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі